Катаванні палітвязняў на «хіміі» ў Крупках: АМАП збіваў людзей, прымушаў крычаць «Люблю Лукашэнку»
Прыязджаў АМАП, збівалі «палітычных» і прымушалі крычаць «Люблю Лукашэнку». Пра збіццё вязняў на «хіміі» паведамілі праваабаронцы.
![Ілюстрацыйнае фота. Падчас пратэстаў у Мінску, 2020 год Ілюстрацыйнае фота. Падчас пратэстаў у Мінску, 2020 год](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__10__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота. Падчас пратэстаў у Мінску, 2020 год
23 жніўня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 39 у Крупках прыязджалі супрацоўнікі АМАПа і збівалі «палітычных». Пра гэта паведамілі праваабаронцам. Прычыны такой увагі да людзей, асуджаных да «хіміі» па палітычных матывах, невядомыя.
Прыязджаў АМАП, збівалі «палітычных» і прымушалі крычаць «Люблю Лукашэнку, люблю АМАП». Пад канец казалі, што прыехалі па даручэнні начальніка ўстановы Мацука.
«Палітычных па два чалавекі заводзілі ў ленпакой, ставілі да сценкі і малацілі кулакамі і дубінкамі. Запытваліся артыкул. Калі чулі "палітычны", казалі "Наш кліент" і малацілі. Некаторых «палітычных» нават ні разу не ўдарылі, а ў астатніх — ногі сінія», — распавядаюць сведкі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ПУАТ № 39 знаходзіцца як мінімум 14 чалавек, асуджаных па палітычных матывах.
![«Хапун» ў Іванаве: падрабязнасці Збівалі, пагражалі задушыць БЧБ-сцягам, штурхалі дзяцей. Сталі вядомыя падрабязнасці «хапуна» ў Іванаве](/img/v1/images/000023_1522386829_296432_big.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)