Крэмль: Пасля вучэнняў расійскія войскі пакінуць Беларусь
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што пасля вучэнняў у Беларусі расійскія войскі вернуцца ў месцы сваёй пастаяннай дыслакацыі. Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ніколі не ішло гаворкі аб тым, што яны могуць застацца ў Беларусі.

7 лютага ў Маскве прайшлі перагаворы Эмануэля Макрона і
Уладзіміра Пуціна.
Гісторык Аляксандр Фрыдман, вывучыўшы заходнюю прэсу,
адзначае:
— Адміністрацыя Макрона сцвярджае, што французскі прэзідэнт
дамогся ад Пуціна абяцання, што расійскія войскі пакінуць Беларусь пасля
заканчэння лютаўскіх вучэнняў. Варта адзначыць, што абяцанне Пуціна — гэта
зусім не тое, на што варта спадзявацца. Гэта ведае і сам Макрон. Навіна, якая
разляцелася па ўсім свеце, запушчаная Парыжам з відавочнай мэтай:
прадэманстраваць, што на перамовах у Маскве былі дасягнутыя хоць нейкія вынікі.
Але ж Дзмітрый Пяскоў услед за Макронам фактычна анансаваў вывад расійскіх войск з Беларусі пасля вучэнняў.
Нагадаем, вучэнні «Саюзная рашучасць» павінны
прайсці 10-20 лютага.
Паводле «Салідарнасці».