Ларысу Шчыракову хочуць пасадзіць па крымінальнай справе. Сын журналісткі ў прытулку
Супраць затрыманай былой журналісткі Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу, паведамляе «Св*бода».
Супраць былой гомельскай
журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую затрымалі 6 снежня, распачалі крымінальную
справу паводле артыкула 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі
Беларусь») Крымінальнага кодэкса. Санкцыі артыкула — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці
крымінальнай справы пакуль невядомыя.
16-гадовы сын Шчыраковай Святаслаў знаходзіцца ў прытулку.
Родным арыштаванай сына не аддалі, матывуючы гэта тым, што падлетка могуць
перадаць «законнаму прадстаўніку» — бацьку. Ён жыве ў Новасібірску (Расія) і
мае намер прыехаць у Гомель.
Пасля выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі зацята рэпрэсіруе незалежныя медыя і журналістаў. Паводле інфармацыі БАЖ, зараз за кратамі знаходзяцца 32 прадстаўнікі СМІ. Неўзабаве мусіць пачацца суд па сфабрыкаванай «справе T*t.by». Супрацоўнікаў разгромленага партала сярод іншага вінаваць у «публікацыі загадзя пазітыўнай ацэнкі дзеянняў апанентаў улады».