Літва закрывае пераход «Стасілас — Беняконі» для грузавых цягнікоў з Беларусі

Літва закрывае рух цягнікоў праз чыгуначны памежны пераход «Стасілас — Беняконі» з 16 лютага. Цяпер грузавыя цягнікі накіроўваюцца праз больш буйны памежны пераход «Гудагай — Кяна».

_czyhunka___pajazdy__ruh__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__1__logo.jpg


«На падставе звароту Літоўскіх чыгунак дырэкцыяй Савета па чыгуначным транспарце з 16.02.2023 да адмены ўводзіцца канвекцыйная забарона на прыём да перавозкі грузу, а таксама ўласных і арандаваных парожніх вагонаў са ўсіх станцый усіх чыгуначных адміністрацый прызначэннем на ўсе станцыі LTG, а таксама наступны транзіт па LTG праз памежны пераход Стасілас (LTG) — Беняконі (БЧ). Часовая забарона на прыём да перавозкі грузаў на БЧ устанаўліваецца з 14.02.2023 да адмены», — гаворыцца ў дакуменце, які атрымаў у сваё распараджэнне «Белс*т».

photo_2023_02_14_16_39_02.jpg


Літоўская мытня пацвердзіла закрыццё перахода для беларускіх цягнікоў. Закрыццё пункта абмяркоўвалася як мінімум з 19 студзеня.

Такая мера звязана з тым, што на пераходзе «Стасілас» не ўстаноўлены рэнтгенаўскі комплекс для агляду цягнікоў, што дазваляе правозіць кантрабанду, у першую чаргу з тэрыторыі Беларусі.

Мытня Літвы заявіла, што аб'ём кантрабанды, якая ідзе праз станцыю Кяна, дзе ў кастрычніку ўсталявалі рэнтгенаўскую сістэму, значна ўпаў.

У Літву кантрабандай цякуць беларускія цыгарэты. Нядаўна мытнікі суседняй дзяржавы затрымалі партыю, якую нават не змаглі палічыць адразу. Кошт канфіскаванай кантрабанды склаў 2,5 млн. еўра.

Літаральна праз 10 дзён пасля гэтага была выяўлена яшчэ адна партыя кантрабандных цыгарэт на суму 2,6 млн еўра.