«Месцаў больш няма». У Польшчы кіроўца не пусціў беларусаў у аўтобус

Удзельніца групы «Беларусы ў Варшаве» напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра тое, што яе бацькоў не пусцілі ў аўтобус, які рушыў па маршруце «Варшава, аэрапорт Шапэна — Баранавічы». Выданне M*ST распавядае падрабязнасці.

_daroha___bezljudz___szasza__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

«З "Шапэна" едуць багатыя»

У пачатку траўня 2023 года кіроўца аўтобуса, які накіроўваўся з Варшаўскага аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна ў Баранавічы, адмовіўся пасадзіць бацькоў беларускі. У пары ўжо былі загадзя набытыя квіткі. Кіроўца аўтобуса аргументаваў свае дзеянні тым, што месцаў у аўтобусе больш няма. Што сэрвіс biletyautokarowe.pl прадаў больш білетаў, чым саміх месцаў у аўтобусе.

— А ў іх новае ўказанне кіраўніцтва: «Хто першы прыехаў на "Заходнюю", той і едзе». «З "Шапэна" едуць багатыя, то яны могуць дазволіць купіць сабе новы білет на іншы аўтобус» — словы гэтага кіроўцы, — падзялілася дзяўчына.

Беларуска звярнулася да чытачоў групы ў фэйсбуку па дапамогу. Яна хацела даведацца досвед іншых беларусаў, ці сустракаліся яны з падобнымі сітуацыямі і як сябе паводзіць у такім выпадку.

«У "Мінсктрансе" кіроўцы не лепшыя»

Журналісты вывучылі, што параілі іншыя беларусы жанчыне.

— Шмат разоў з «Шапэна» ў Мінск і з Мінска ў «Шапэн» «Мінсктрансам». Заўсёды забіралі ўсіх з аэрапорта, квіткі анлайн купляла і раздрукоўвала.

— Ехалі ў снежні з Гародні да Беластока. Аўтобус спазніўся на сем гадзін. SMS не атрымала, бо нумар польскі на тэрыторыі Беларусі выключаны. Дапамога не адказвала. Пасля доўгай перапіскі вярнулі палову кошту квіткоў. Перавозчык — польскі.

— У «Мінсктрансе» не лепшыя кіроўцы. Учора ехала мая мама, паказала кіроўцу дакументы і карту паляка. Ён здзівіўся, што карта выдадзена бестэрмінова. Мама патлумачыла, што першую карту выдаюць на 10 гадоў, а наступную на нявызначаны час. У адказ пачула, што яго гэта не цікавіць і наогул ён патрыёт сваёй радзімы. Маму так і падмывала спытаць, чаго гэты «патрыёт» возіць людзей у Варшаву, а не рэалізуе маршруты па Беларусі.

— «Інтэркарс» так робіць. Пісалі скаргі і гэтак далей. У мяне так сын у Варшаве застаўся на суткі даўжэй. Чаго дабіліся, дык гэта яго на наступны дзень забралі бясплатна.