Мінінфарм заблакаваў сайты ўкраінскіх выданняў за «экстрэмізм»
Мінінфарм заблакаваў сайты ўкраінскіх выданняў «РБК Украіна» і inforesist.org.
Прычынай блакавання называюцца «шматлікія факты размяшчэння экстрэмісцкіх матэрыялаў», што парушае артыкул 38 закона аб СМІ.
Якія менавіта «экстрэмісцкія матэрыялы» размешчаны ў гэтых выданнях, не ўдакладняецца.
1 сакавіка Міністэрства інфармацыі заблакавала сайты ўкраінскіх выданняў «Гардон» і «Обозреватель» па той жа прычыне.
На наступны дзень Мінінфарм вынес папярэджанне заснавальніку радыёстанцыі «Рокс-М» за парушэнне артыкулаў 14 і 29 Закона «аб СМІ». Па сцвярджэнні ведамства, у эфіры радыё былі «шматлікія факты распаўсюджвання матэрыялаў, што не адносяцца да складовых спецыялізацыі, якая адлюстравана ў рэгістрацыйных дакументах радыёпраграмы».
Паводле Медиозона