Мінінфармацыі блакавала сёлета 40 сайтаў, з іх 11 — за экстрэмізм

У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі абмяжоўвала доступ да 40 інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.



vbybyaghb.jpg

Такую лічбу паведаміла ў афіцыйным лісце ГА “БАЖ” міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

“З іх 18 інфармацыйных рэсурсаў заблакавана за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, 2 — за табуяваную лексіку, 5 — за неналежную рэкламу лекавых сродкаў, 1 — за прапаганду дзіцячай парнаграфіі, 1 — за распаўсюд інфармацыі, якая можа нанесці страты нацыянальным інтарэсам, 2 — за рэкламу алкагольных напояў, 11 — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, – гаворыцца ў лісце.

Паводле міністра, да чатырох рэсурсаў доступ быў адноўлены.

“Папярэджанні на адрас уладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў не выносіліся”.

baj.by__sites_default_f_0e1919195251628689fc5dbcd8ee4188.jpeg

5 лістапада ў межах кампаніі “Станем за журналістыку” ГА “БАЖ” накіравала ліст у Мінінфармацыі з просьбай патлумачыць, у якіх выпадках міністэрства прымае рашэнне абмежаваць доступ да рэсурса, а ў якіх – вынесці папярэджанне, і якімі крытэрамі пры гэтым кіруецца. Таксама арганізацыя запытвала, колькі такіх рашэнняў і за якія парушэнні прыняло міністэрства ў 2015 годзе.

“Падставы для вынясення пісьмовага папярэджання прадугледжаны пунктам 1 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі”…, а падставы для абмежавання доступу да прадукцыі сродку масавай інфармацыі… пунктам 1 артыкула 51 Закона. Дадзены пералік з’яўляецца вычарпальным”, — піша міністр.     

baj.by