МУС праводзіць вучэнні з АМАПам і САХРам паводле пратэстаў у Казахстане
Комплексныя мерапрыемствы з удзелам падраздзяленняў АМАПа, САХР,а злучэнняў і вайсковых часцей унутраных войскаў пройдуць на працягу гэтага тыдня, паведамляе МУС.
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/img_2523_2_logo_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць планавыя вучэнні з задзейнічаннем тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.
Паведамляецца, што плануецца адпрацаваць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку, спынення масавых беспарадкаў, а таксама пытанні і тактычныя дзеянні па ліквідацыі груп тэрарыстаў, экстрэмісцкіх груповак і ўзброеных злачынцаў.
У ведамстве мяркуюць, што падзеі ў Казахстане, якія суправаджаліся масавымі беспарадкамі і захопам дзяржаўных устаноў, у тым ліку ваенных аб'ектаў, пацвердзілі неабходнасць адпрацоўкі розных сцэнарыяў развіцця сітуацый.