Amnesty International распачала кампанію ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага

Палітвязня Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у штрафным ізалятары жодзінскай турмы больш за 50 дзён запар. Amnesty International заклікае звярнуцца да начальніка Дэпартамента выканання пакарання (ДВП) МУС Беларусі з патрабаваннем спыніць жорсткае абыходжанне з вязнем.

cichan_1405_1280x720_logo_1.jpg


Тэкст звароту да Алега Маткіна, начальніка ўпраўлення выканання пакаранняў ДВП МУС Беларусі, апублікаваны на сайце Amnesty International. Ён утрымлівае заклік неадкладна спыніць жорсткае абыходжанне з Сяргеем Ціханоўскім у зняволенні, а таксама «неадкладна і безумоўна» яго вызваліць.
Кампанія ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага працягнецца да 30 лістапада.



Нагадаем, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня 2021 да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пастанавіў спагнаць з яго, а таксама з іншых пецярых абвінавачаных па справе кампенсацыю шкоды ў памеры каля аднаго мільёна долараў. «Палітычна матываваны прысуд» асудзілі ў ЗША і ЕС.
 КДБ унёс Сяргея ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». У той дзень у яго дадалі 23 чалавекі, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка.


Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі — блогер, аўтар і вядучы YouTube- і Telegram-каналаў «Краіна для жыцця», апазіцыйны палітык, прадпрымальнік, палітычны зняволены. Лаўрэат прэміі імя Сахарава. Муж Святланы Ціханоўскай. У сакавіку 2019 года блогер стварыў YouTube-канал пад назвай «Краіна для жыцця», дзе распавядаў пра сацыяльныя праблемы. На выбарах 2020 года ён вылучаўся ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла Сяргею ў рэгістрацыі, і яго жонка, Святлана Ціханоўская, незадоўга да закрыцця прыёму заявак падала свае дакументы на рэгістрацыю ў кандыдаты. Пасля таго, як Ціханоўскага адпусцілі са следчага ізалятара, ён узначаліў ініцыятыўную групу сваёй жонкі.
Падтрымаць Сяргея лістамі салідарнасці і паштоўкамі: турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.