Наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын нарэшце выйшаў на волю. Ён адседзеў пяць разоў па 15 сутак

Пасля 75 сутак за кратамі на волю выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын, паведамляюць праваабаронцы. Гэта адбылося яшчэ ў канцы жніўня, але вядома стала толькі цяпер.

photo_2022_08_01_19_23_09_1.jpg

Андрэя Галавырына затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Пасля гэтага яго судзілі пяць разоў запар за падпіску і рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў (арт. 19.11 КаАП). Кожны раз суддзя Зінаіда Балаболава арыштоўвала актывіста на 15 сутак.

Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.