Навіны дня. Тэрор улады супраць грамадства не спыняецца ні на дзень

У нашым традыцыйным аглядзе згадваем пра галоўныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі 29 сакавіка.

_horad___zycce___kozny_dzen__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_2.jpg


Катастрофа для медыцыны. Па ўсёй Беларусі прайшоў «хапун» артапедаў-траўматолагаў. У мінулую пятніцу амаль аднамомантава ў розных рэгіёнах было затрымана тры дзясяткі артапедаў-траўматолаўгаў. Гэта большасць кіраўнікоў аддзяленняў у рэспубліцы.
Ужо амаль два гады ў Беларусі не спыняецца канвеер масавых рэпрэсій. Праз турмы прайшлі дзясяткі тысяч чалавек. Сёння ў Беларусі ніхто не можа лічыць сябе ў бяспецы. Затрыманы на акцыі распавёў, што робіцца па той бок кратаў.Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Палітвязню пакінулі прысуд без зменаў.
У Дзяржынску працягваюцца затрыманні і рэпрэсіі. На допытах затрыманых збіваюць
Затрыманыя восем супрацоўнікаў банка «БелВЭБ», у тым ліку члены праўлення. Сярод затрыманых — старшыня праўлення банка, былы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі
Пачалі судзіць чатырох палітвязняў-анархістаў. Двое з іх — поўныя цёзкі. У Мінскім абласным судзе судзяць палітвязняў-анархістаў Аляксандра Бялова, Арцёма Салаўя, Яўгена Рубашкі і Арцёма Салаўя.
Расія зразумела, што беларусы ваяваць не хочуць і не пойдуць. Прынамся, ў гэтым перакананы дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Ні адзін дыктатар у свеце не адправіць войскі ў такім стане — проста таму, што яны або павернуць зброю супраць яго самога, або пяройдуць на бок праціўніка.