«Навошта ездзіў ва Украіну?» Што ў людзей запытваюць пры перасячэнні мяжы Расіі і Беларусі

Узмацненне мер кантролю ў дачыненні да беларусаў пры пераходзе мяжы Беларусь — Расія выліваецца ў звыклы беларускі «трэш». Мясцовыя выданні паведамілі, што чалавек, непадобны на памежніка, пад запіс на відэакамеру задае беларусам пытанні, звязаныя з пратэснымі тэмамі, і патрабуе разблакаваць тэлефон для дагляду.

Фота з "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала 

Фота з "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала 


Гэтую ж інфармацыю пацвярджаюць і людзі ў сацсетках і чатах. Зыходзячы з паведамленняў становіцца ясна, што канкрэтна пытаюцца сілавікі/памежнікі ў беларусаў, якія раней былі затрыманыя. Таксама людзі пацвярджаюць і папярэднія звесткі, што на мяжы ўсталяваны «вагончык» для памежнікаў і «сілавікоў», піша тэлеграм-канал журналіста, якога ўсе пыталіся пра дапамогу.


Чым цікавяцца на «размове»?

  • Мэты візіту ў РФ або РБ — прычым, мяркуючы з паведамленняў, пытанні пра мэту візіту ў Беларусь задаюць і тым, хто жыве ў Беларусі і проста вяртаецца з паездкі;
  • Захоўванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — пытаюцца, ці падпісаны чалавек на якія-небудзь каналы;
  • Пытанні пра Украіну — пытаюцца, калі быў чалавек ва Украіне апошні раз і што ён там рабіў;
  • Цікавяцца затрыманнем — за што затрымлівалі і калі.

Таксама людзі пішуць, што на «размове» задавалі і адкрыта правакацыйныя пытанні. Да прыкладу, цікавіліся, навошта яны нешта фатаграфавалі на мяжы, хоць яны ніякіх фота не рабілі.


Што яшчэ адбываецца падчас «гутаркі»?

Практычна ўсе пішуць, што іх прасілі разблакаваць тэлефон, паказаць фота/відэа ў галерэі, глядзяць сацсеткі, уважліва глядзяць пашпарт, правяраюць па базах, па некаторых даных, таксама пры гэтым вядзецца відэазапіс гутаркі.

У сухім астатку выходзіць, што на мяжы з РФ цяпер укаранёныя роўна тыя ж узмоцненыя праверкі беларусаў, якія нашмат раней з'явіліся пры перасячэнні мяжы з Літвой і Польшчай.

Акрамя таго, на мяжы РБ — РФ у Магілёўскай вобласці некалькі дзён таму перакапалі/завалілі дрэвамі дробныя аб'язныя дарогі, якія ў асноўным выкарыстоўвалі мясцовыя жыхары.