Палітвязень Сяргей Ціханоўскі ў турме пачаў губляць зрок

У зняволенага Сяргея Ціханоўскага ў турме пачаў псавацца зрок. А зрок сапсаваўся праз высокі ціск...

ee200819_aab2_4681_85fc_ce44e5037402_w1023_r1_s_1.jpg

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі ў турме пачаў губляць зрок. Пра гэта палітвязень ён напісаў у лісце да сваёй знаёмай жыхарцы Гомеля. Копію яна перадала журналістам «Свабоды».

Сяргей Ціханоўскі дзякуе за ліст. Ён піша, што будзе берагчы сябе, «як мне ўсе раяць у лістах». «Але ж мы проста вязні, і ад нас нічога не залежыць. Як у каго здароўя хопіць. Я ў цэлым нармальна, але раней моцна перажываў, праз гэта з ціскам праблемы былі, мералі — нават 180 на 100 было. А праз ціск зрок сеў... Цяпер ужо справа ў судзе, так што хвалявацца няма чаго. Далей мне ўжо ўсё зразумела. Этап і калонія надоўга», — напісаў Ціханоўскі.

Ён цытуе радкі Байрана пра турму, свабоду і сыноў народу. «Гэтыя радкі — як быццам я сам напісаў, яны пра нас».

Сяргей Ціханоўскі распавядае, што бывае на прагулках у турме. Аднак нават там, падчас прагулак у бетонным дворыку, неба там не бачна.