Палітзняволеная Яна Арабейка выйшла замуж у калоніі
Яна Арабейка, палітзняволеная па «справе студэнтаў» выйшла замуж у калоніі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў яе ўжо муж Валерый Тамілін.
Яна — актывістка студэнцкага руху, вучылася ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Яе затрымалі проста ў інтэрнаце 12 лістапада 2020 года, судзілі па артыкуле 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і прысудзілі да двух з паловай гадоў калоніі, піша REFORM.by.
А Валерый — просты праграміст, якому спадабалася дзяўчына.
Чытайце таксама кранальную гісторыю гэтага кахання:
А лісты да Яны Арабейка можна пачытаць ТУТ.