Палітзняволеных нашаніўцаў перавялі ў калоніі. Цяпер ім можна дасылаць лісты!

Палітзняволеных нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко перавялі ў калоніі. Ім можна дасылаць лісты — але на канверце трэба пісаць «Каранцін».

marcinovicz_skurko_nn.webp

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, асуджаных на 2,5 года, перавялі ў калоніі.

Нашаніўцаў затрымалі 8 ліпеня 2021 года. Крымінальную справу супраць іх сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры).

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

Суд пачаўся 28 лютага 2022 года, прысуд быў вынесены 15 сакавіка.


Дасылайце лісты і паштоўкі на адрас:

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

вул. Сікорскага, 1а

213800, Бабруйск, Магілёўская вобл.

Папраўчая калонія №2


Скурко Андрэй Генадзевіч

Слаўгарадская шаша, 183

213105, Магілёў, п/а Вейна

Папраўчая калонія №15

ВАЖНА: на канверце пішыце «Каранцін».

Паводле БАЖ