Паўла Севярынца судзілі за беларускі сцяг ля Акрэсціна

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца пакаралі штрафам.

Бел-чырвона-белы сцяг перад ізалятарам на Акрэсціна

Бел-чырвона-белы сцяг перад ізалятарам на Акрэсціна


Пра гэта Павел Севярынец напісаў у сваім «Фэйсбуку»:
«50 базавых за БЧБ на Акрэсціна. Маскоўскі суд. Беззаконне — і смех, і грэх. Але — на волі. То дзякуй усім, хто маліўся».Суд адбываўся нібыта за парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства. Да такога мерапрыемства аднеслі сустрэчу 30 красавіка тых, хто выходзіў пасля содняў з Акрэсціна. Падчас сустрэчы быў разгорнуты бел-чырвона-белы сцяг.

belsat.eu