Павел Севярынец выступіў на фэсце памяці Казіміра Сваяка
Павел Севярынец распавёў пра гісторыю і ахвярных лідараў міжваеннай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і прэзентаваў кнігі.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў з прэзентацыяй кнігаў на штогадовым фэсце, прысвечаным памяці аднаго з заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ксяндза Кастуся Стаповіча (Казіміра Сваяка) у Клюшчанах (Астравецкі раён).
Севярынец распавёў жыхарам Астравеччыны і гасцям фэсту пра гісторыю і ахвярных лідараў міжваеннай БХД і прэзентаваў кнігі, прысвечаныя ураджэнцам гэтага краю.
Таксама ў фэсце ўзялі ўдзел сябры Рады Мінскай абласной БХД кінарэжысёр Аляксей Туровіч, і Святлана Раткевіч-Манько.

