Праваабаронцу Алеся Бяляцкага трымаюць у «спецкалідоры» СІЗА-1

Пра тое, што на палітвязня і старшыню ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага ціснуць у СІЗА-1, паведамілі праваабаронцы.

16847.jpeg

Стала вядома, што палітзняволенага кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым «спецкалідоры» — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і разам з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў нясплаце падаткаў у буйным памеры.
Больш за год ён утрымліваецца за кратамі, а следства працягнутае да 14 кастрычніка.


Падтрымаць праваабаронцу можна лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі па адрасе:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2