Прысуды брэсцкім журналістам пакінулі ў сіле, Максім Хлябец і Раман Чмель зноў за кратамі
Брэсцкі абласны суд пакінуў у сіле ранейшыя рашэнні арыштаваць журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля на 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі 18 кастрычніка.
Журналісты асвятлялі акцыю пратэсту, былі абазначаныя і мелі пры сабе пасведчанні. Нягледзячы на гэта, іх трое сутак пратрымалі ў ізалятары часовага, а пасля прысудзілі да арыштаў.
Цікава, што пасля судоў журналістаў не арыштавалі, а далі магчымасць абскардзіць рашэнні. У сераду (Раману Чмялю) і сёння (Максіму Хлябцу) Брэсцкі абласны суд пакінуў арышт у сіле.
Рамана Чмяля затрымалі яшчэ ў будынку суда, а Максім Хлябец сёння сам прыехаў у ізалятар. Журналістам засталося “дасядзець” па 12 сутак.
Падтымайце журналістаў, дасылайце ім лісты ў ізалятар: ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста, 224001, Брэст, Паўночны гарадок, 10.
baj.by