Рэдактарка Аляксандра Макавік — на Акрэсціна
З’явілася інфармацыя, што Аляксандра Макавік знаходзіцца на Акрэсціна.
Пра затрыманне Аляксандры Макавік стала вядома яшчэ 13 красавіка. Аднак інфармацыі пра прычыны затрымання няма дагэтуль.
Аляксандра па адукацыі філолаг, удзельнічала ў падрыхтоўцы мноства кніг, працавала ў СМІ.