Скаргу Паўла Вінаградава ВС разгледзіць 27 траўня

Вярхоўны суд 27 траўня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенага Паўла Вінаградава

11111_bktwz.jpg

Блогера і актывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно.

Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку) і арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым. А ўжо 16 сакавіка Паўлу прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.