Студэнт і палітвязень Ян Салановіч з'ехаў з Беларусі цягам 12 гадзін пасля вызвалення

Яну Салановічу 21 год, ён вучыўся на інжынера ў БДУІР. 1 лістапада яго затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты, пасля чаго пачалі бясконца накідваць суткі. Агулам набегла 114 сутак.

66666677777777777778888888_y0gtz.jpg

Рэч у тым, што ўлетку Яна ўзялі на палову стаўкі ў Навукова-тэхнічны цэнтр Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а прызнанне ў наведванні 15 мітынгаў ён даў у КДБ — гэта і стала падставай для судовага канвеера, нагадвае «Наша Ніва».

У ізалятары Салановічу стваралі невыносныя ўмовы, не пускалі на прагулкі, месяц ён не быў у душы.

Але 25 студзеня хлопца адпусцілі з Акрэсціна без тлумачэння прычын, хаця ён меў выйсці толькі 23 лютага.

Як стала вядома, Ян выехаў з краіны. «Так, знаходжуся за мяжой. Выехаў з Беларусі цягам 12 гадзін пасля вызвалення», — сказаў Салановіч.