Студэнтку затрымалі за «абразу адміністратараў праўладных тэлеграм‑каналаў»
Дзяўчына падпрацоўвала ў адной з IT-кампаній і дамаўлялася аб рэкламе ў сацсетках.
ГУБАЗіК затрымаў дзяўчыну за «абразу адміністратараў праўладных тэлеграм‑каналаў».
Дзяўчына падпрацоўвала ў адной з IT-кампаній і дамаўлялася аб рэкламе ў сацсетках. Сілавікі сцвярджаюць, што яна ігнаравала перапіску з «адміністратарамі каналаў, якія прытрымліваюцца дзяржаўнага пункту гледжання», пакідаючы ім абразы.
Сама дзяўчына ў «пакаяльным» відэа распавяла, што звярталася з рэкламай да каналаў, якія беларускімі так званымі ўладамі прызнаныя экстрэмісцкімі — «Рэальная Беларусь» і канал нямецкага выдання Deutsche Welle.