Суды Беларусі папоўнілі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

У першай палове 2016 года вынесена шэсць рашэнняў беларускіх судоў па экстрэмісцкіх матэрыялах. Большасць экстрэмісцкай літаратуры выдадзена ў Расіі.

extremist.gif.jpeg


Па заключэннях беларускіх судоў (Цэнтральнага і Кастрычніцкага раёнаў Мінска, Ельскага раёна Гомельскай вобласці і Чыгуначнага раёна Гомеля) прызнаныя экстрэмісцкімі і ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў некалькі дзясяткаў кніжных, друкаваных выданняў, брашур і CD-дыскаў.
У частцы з іх прапагандуюцца ідэі радыкальнага ісламу (кнігі «Да чаго заклікае іслам» і інш.), частка — гэта антысеміцкія выданні ( «Рускія супраць юдакратыі», «Габрэі ў Расіі, СССР. Рэаліі жыцця і міфы «антысемітызму» і інш. ), а на CD-дысках з назвай «Адраджэнне Еўропы» размешчаны нацысцкія гімны і пакладзенае на музыку выступленне кіраўніка італьянскага фашызму Беніта Мусаліні.
Паводле ej.by