Шматдзетны бацька Мікалай Шэметаў выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы»
Мікалай Шэметаў 29 ліпеня скончыў адбываць двухгадовы тэрмін у папраўчай калоніі №22 і выйшаў на волю. У Мікалая чацвёра непаўнагадовых дзяцей, адзначаюць праваабаронцы.
![photo_2021_08_04_18_40_47_1b7aq_1_1.jpg photo_2021_08_04_18_40_47_1b7aq_1_1.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_04_18_40_47_1b7aq_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
32-гадовы Мікалай быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Яго абвінавацілі ў тым, што 27 верасня 2020 года арганізаваў сумесныя дзеянні, якія груба парушалі грамадскі парадак, праз адміністраванне дваровага тэлеграм-чата: размяшчаў інфармацыю і каардынаваў дзеянні па перамяшчэнні калоны, падказваў магчымыя маршруты, паведамляў пра магчымыя месцы знаходжання супрацоўнікаў міліцыі і спецтэхнікі.
16 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Шэметава 2 гадамі калоніі. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з яго кампенсацыю Мінсктрансу: 33 тысячы 771 рубель 63 капейкі.
![«Дрэнныя дзядзі забралі тату». Як жонка палітвязня адна выхоўвае чатырох дзяцей і вядзе сямейны бізнэс «Дрэнныя дзядзі забралі тату». Як жонка палітвязня адна выхоўвае чатырох дзяцей і вядзе сямейны бізнэс](/img/v1/images/photo_2021_08_04_18_40_47_1b7aq.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)