У Беларусі заблакавалі сайт газеты «Беларусы і рынак»
Доступ да сайта быў абмежаваны сёння, 23 ліпеня. Унутры краіны без VPN ён не адкрываецца.

Ілюстрацыйнае фота: belmarket.by
Сёння раніцай у сваім фэйсбуку сузаснавальнік T*T.by і Hoster.by Кірыл Валошынпаведаміў, што Мінінфарм заблакаваў сайт газеты «Беларусы і рынак». Рэсурс сапраўды не адкрываецца ўнутры краіны без VPN, але ніякіх афіцыйных тлумачэнняў блакіроўкі ад беларускіх чыноўнікаў пакуль не паступала.
Нагадаем, 18 траўня, у рэдакцыі газеты «Беларусы і рынак» прайшлі затрыманні. Былі затрыманыя і дырэктар газеты Канстанцін Залатых, галоўны рэдактар Андрэй Александровіч і бухгалтарка Юлія Кахно. Пазней Алесандровіча і Кахно выпусцілі.
Канстанціну Залатых было прад'яўленае абвінавачанне ў «распальванне сацыяльнай варожасці» (ч.2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы. Праваабаронцы прызналі Залатых палітвязнем.
Сайт «Беларусы і рынак» таксама заблакаваны на тэрыторыі Расіі — за «раскрыццё страт асабовага саставу Узброеных сіл РФ».