Жанчыне, якая гадуе 13 дзяцей, прысудзілі тры гады за каментар пра Лукашэнку

Шматдзетнай маці, якая гадуе 13 дзяцей, прысудзілі тры гады хатняй хіміі за каментар пра Лукашэнку

onachava_2903.jpg


Учора і сёння ў пружанскім судзе разглядалася крымінальная справа супраць Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай, паведамляюць праваабаронцы.
Жанчыну абвінавачвалі паводле ч.2 арт.367 КК РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Згодна з версіяй абвінавачвання, Онахава-Жураўлёва пакінула ў тэлеграм-чаце каментар з паклёпам на Лукашэнку.
Суддзя Бальшакова прысудзіла Вікторыі тры гады хатняй хіміі.
Вікторыя Онахава-Жураўлёва гадуе 13 дзяцей, 9 з якіх — прыёмныя.