Затрымалі Вольгу Анішчук, жонку палітвязня

У Мінску сёння затрымалі жонку палітвязня Арцёма Анішчука Вольгу, паведамляюць праваабаронцы. Прычыны і падрабязнасці пакуль невядомыя.

volha_aniszczuk_fota_dzmitryja_dzmtryeva__5__logo_1.jpg

28 снежня мінулага году яе ўжо затрымлівалі супрацоўніка ГУБАЗіКа. Перад гэтым дома ў Анішчукоў правялі ператрус.

Нагадаем, Арцёма асудзілі 3 лютага 2021 года да двух гадоў калоніі, ён быў адным з фігурантаў справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца».

Палітвязня адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё. Там супраць яго завялі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і аказваўся ціск. 

Арцём Анішчук на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе яго каталі.

Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін у два гады, але яго зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрымання.

Цяпер Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення. Свой тэрмін ён адбывае ў бабруйскай калоніі.