Журналіст Дзяніс Івашын з 19 траўня не атрымлівае лістоў

Маці гродзенскага журналіста і аўтара «Новага Часу» Дзяніса Івашына просіць адгукнуцца тых, каму прыйшоў ліст ад Дзяніса.

ivashin.jpg

Маці Дзяніса Івашына адзначае, што больш за месяц не атрымлівае ад зняволенага сына ніякіх лістоў. Сам Дзяніс не атрымлівае лісты ад 19 траўня.
Спадарыня Людміла просіць адгукнуцца тых, хто атрымаў ад Дзяніса лісты, напісаць ёй пра гэта.
Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ад 12 сакавіка.
Паводле БАЖ