«Эпоха ідзе адпачываць». У Мінску закрыўся культавы бар
У Мінску закрыўся бар «Графіці», які працаваў 23 гады.
![imgl8561_logo_1.jpg imgl8561_logo_1.jpg](/img/v1/images/imgl8561_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бар быў адкрыты ў 1999 годзе. І стаў па-сапраўднаму культавым, паведамляе «Люст*рка». За час існавання «Графіці» там прайшло больш за сем тысяч канцэртаў. У бары «Графіці» за гэты час выступалі гурты «Neuro Dubel», «Крама», «Apple Tea», «Серебряная свадьба», Іван Кірчук, Зміцер Вайцюшкевіч і многія іншыя.
Пра закрыццё бара ў сацсетках паведаміў яго кіраўнік Нік Маторын. «Эпоха ідзе адпачываць. Дзякуй вялікі ўсім людзям, вы — наша сэрца, гэта было выдатна. 23», — напісаў ён у Instagram.
А на барнай стойцы калісьці нават танцаваў Аляксандр Саладуха. Тут ён выступаў разам з гуртом «Разбітае сэрца пацана».
У 2019 годзе ўладальнікі хацелі знайсці іншую пляцоўку для ўстановы. У 2021 годзе бар ужо зачыняўся. Тады былі праблемы: штрафы, не было грошай на арэнду і камуналку. Гаспадары прасілі дапамогі ў беларусаў.
![Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў "Графіці" #CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці»](/img/v1/images/imgl8609_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)