«Касмічны» гурт Mission Jupiter выпускае першы сінгл пра каханне (відэа)
Мінскі гурт Mission Jupiter падпісвае кантракт з лейблам Epictronic і выпускае першы сінгл і відэа.
![фота са старонкі гурта ў фейсбуку фота са старонкі гурта ў фейсбуку](/img/v1/images/25507758_1494409437339641_6981823302458683249_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
фота са старонкі гурта ў фейсбуку
Гурт быў створаны ў 2015 годзе. Музычны лібералізм – галоўная мэта і крыніца натхнення для гурта.
Музыкі – вялікія аматары навуковай фантастыкі і космаса, гэта ў асноўным і перадвызначае музычны стыль Mission Jupiter, які можна апісаць як Alternative-Dream Rock.
Mission Jupiter ужо выпусціў 2 міні-альбома і сінгла на беларускай і ангельскай мовах. Цяпер гурт чакае выпуск свайго дэбютнага паўнафарматнага альбома «Architecture» з першым сінглам «Will You Be Loved». Гэта песня пра падман і здраду, пытанне «Ці будзе ў вас каханне?», пра ўсе дрэнныя рэчы, што прыносяць нам неправільныя адносіны. Рэліз павінен выйсці ў Еўропе, ЗША і Японіі гэтай вясной праз Epictronic.
Паводле epictronic.com