Распачалася краўдфандынгавая кампанія з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку выдання новага рамана Стаселька Кірыла «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».

k1_3.jpg

З гэтай нагоды пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі праз Талаку ‒ платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва па значна меншым кошце, чым у кнігарнях. На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды зрабіць перадзамову кнігі.
“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.
“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.
Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і “Marginalis” ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.
Паводле прэс-рэліза