Вялікі партрэт Алеся Бяляцкага з'явіцца ў Вільні насупраць беларускай амбасады

На выпадак, калі дыпламаты забыліся павіншаваць праваабаронцу, ім зробяць адмысловае нагадванне.

bjaljacki.jpg

Фрэска будзе размешчаная на будынку прагімназіі Сімона Даўкантаса насупраць амбасады Беларусі. Праект ініцыяваны Міністэрствам замежных спраў Літвы, выконваюць яго мастакі з лабараторыі Kiaurai sienas і калектыву вулічных мастакоў Gyva Grafika.
«Гэта не толькі магчымасць увекавечыць выдатную асобу, але і магчымасць пагаварыць пра тое, што хвалюе мяне і многіх свабодалюбных людзей па ўсёй Літве», — кажа аўтарка фрэскі Ліна Шліпавічутэ.
Працы над фрэскай працягнуцца да серады. Жыхароў Вільні і гасцей гораду запрашаюць паназіраць за працэсам.