«Будзе Пуцін у жалю вартым становішчы» — расійскі публіцыст пра сустрэчу Пуціна і Эрдагана
Сустрэча Пуціна і Эрдагана адбываецца сёння, 5 жніўня, у Сочы. Пуцін верыць, што Эрдаган дапаможа яму дамовіцца аб перамір'і з Украінай, але гэтага не здарыцца, упэўнены публіцыст Андрэй Піянткоўскі. Пуцін і Эрдаган плануюць абмеркаваць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і працу па вывазу збожжа з Украіны. Але падчас сённяшняй сустрэчы Пуцін будзе «ў жалю вартым становішчы», перакананы расійскі публіцыст.
У прэзідэнта
Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана свае планы на сустрэчу з кіраўніком Крамля
Уладзімірам Пуціным, адзначыў Піянткоўскі. Паводле яго слоў, Пуцін верыць, што
Эрдаган дапаможа яму дамовіцца аб перамір'і з Украінай, а той карыстаецца яго
безвыходным становішчам. Такое меркаванне выказаў расійскі публіцыст і палітык
Андрэй Піянткоўскі ў эфіры 24 канала.
Як адзначыў Піянткоўскі, Эрдаган стрымлівае Пуціна трыма войнамі: у Нагорным Карабаху, Сірыі і Лівіі.
Пуцін папросіць паспрыяць перамір’ю. Эрдаган жа запросіць аграмадную цану за сваю дапамогу. Гэта будзе патрабаванне поўнай свабоды рук у Арменіі і ў Сірыі, дзе ён даўно хоча скончыць са сваім старым ворагам Асадам і пашырыць тэрыторыі — вярнуць пад турэцкі кантроль пярліну Атаманскай імперыі — горад Алепа, які быў зруйнаваны дашчэнту “гераічнай расійскай авіяцыяй”. І Пуцін цяпер у такім становішчы, што будзе вымушаны пагадзіцца на гэтыя ўмовы.
Эрдаган паедзе ва Украіну — і там яго гэтак жа, як еўрапейскіх палітыкаў, павязуць у Ірпень ці Бучу. І ўкраінцы запытаюць у яго: “Вы што, хочаце, каб мы яшчэ некалькі мільёнаў украінцаў аддалі пад уладу забойцаў і садыстаў?”
"Эрдаган потым развядзе рукамі і скажа: "Дарагі Уладзімір, на жаль, украінцы не згодныя". А да таго часу ён ужо вырашыць усе свае асноўныя праблемы і ў Карабаху, і ў Сірыі", – заявіў ён.