Данецкія сепаратысты прыехалі ў Мінск. Прывезлі праект новай дамовы

Цяпер яны ў менскім аэрапорце чакаюць прадстаўнікоў украінскага боку.



16b44525_d436_4947_832d_f52c378fe5a8_w640_r1_s.jpg

Пушылін паведаміў, што яны прыбылі ў Менск пасля сустрэчы ў Данецку з удзелам Захарчанкі, Платніцкага і Медзведчука (кум Пуціна).

«Далей нам застаецца чакаць толькі ўкраінскага боку. Яны гранічна непрадказальныя. І ад гэтага будзе залежаць, ці адбудуцца перамовы, ці не», — сказаў Пушылін.

Ён заявіў, што для перамоваў па выніках сустрэчы ў Данецку яны падрыхтавалі праект новага пагаднення, якое, на іх думку, не супярэчыць ранейшым менскім пагадненням.

На пытанне, чаму не прыехалі асабіста кіраўнікі сепаратыстаў Платніцкі і Захарчанка, Пушылін адказаў, што яны — Пушылін і Дайнега — афіцыйныя прадстаўнікі: «У нас ёсць усе дакументы і паўнамоцтвы».

Дайнега заявіў, што спадзяецца дасягнуць патрэбнага выніку, як мінімум каб адбылася гэтая сустрэча і было разуменне наконт падрыхтаванага імі праекту пагаднення.

На пытанне, што новага ў гэтым пагадненні, Дайнега адказаў толькі, што яно не супярэчыць ранейшым мінскім дакументам.

www.svaboda.org