Святлана Ціханоўская ледзь не сустрэлася ў Нью-Ёрку з Макеем, але той «збег»
Як стала вядома «Н*шай Ніве», у кулуарах сесіі Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская ледзь была не сустрэлася з афіцыйным прадстаўніком лукашэнкаўскага рэжыму, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Але не задалося.
«На выхадзе з будынка Генасамблеі ААН Ціханоўская
перасеклася з Уладзімірам Макеем. Ён выходзіў з будынка разам з дэлегацыяй. А ў
лобі знаходзілася Святлана разам са сваёй дэлегацыяй. Ён пабачыў Ціханоўскую і
прыспешыў крок. Мы яго паклікалі, але ён ужо збег», — расказаў дарадца Святланы
Ціханоўскай Франак Вячорка.
Святлана Ціханоўская ўжо сустрэлася з прэзідэнтам
Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, а таксама кіраўнікамі Польшчы і Літвы Анджэем
Дудам і Гітанасам Наўседам. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з генсакам Рады
Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч, прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Маргарэтай Сэдэрфельт, міністрамі замежных спраў Эстоніі, Фінляндыі, Літвы,
Аўстрыі, Латвіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы.
Акрамя палітыкаў, дэмакратычная лідарка Беларусі правяла
перамовы з гендырэктарам Google
Сундарам Пічам, віцэ-прэзідэнтам Meta Нікам Клегам.
Макей падчас Генасамблеі сустрэўся з расійскім міністрам замежных спраў Лаўровым і яшчэ з шэрагам палітыкаў у асноўным з азіяцкіх краін былога СССР.