Туск распавёў пра «расійскія дыверсіі» ў Польшчы — сярод затрыманых ёсць беларусы
На сённяшній дзень у Польшчы затрыманыя дзевяць падазраваных па справе, якім прад'яўленыя абвінавачванні ў непасрэдным удзеле ў дыверсіях ў Польшчы па даручэнні расійскіх службаў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністра краіны Дональд Туск.
У эфіры TVN24 прэм'ер-міністра спыталі аб дыверсіях у Польшчы. Ён падкрэсліў, што найперш самае галоўнае — цалкам аднавіць кантроль над тым, што адбываецца на тэрыторыі польскай дзяржавы. Ён дадаў, што раней такога кантролю не было.
Туск ацаніў сітуацыю як вельмі сур'ёзную. Ён адзначыў, што сітуацыя тычыцца некалькіх еўрапейскіх краін — цяпер гэта Літва, Латвія і Польшча. Ён дадаў, што аналагічныя сігналы паступаюць і са Швецыі.
«Цяпер у нас ёсць дзевяць падазраваных, арыштаваных і абвінавачаных у непасрэдным удзеле ў дыверсіях у Польшчы па замове расійскіх спецслужбаў. Гэта тычыцца збіванняў, падпалаў і спробаў падпалу», — цытуе кіраўніка польскага ўрада партал rmf24.pl.
На пытанне, ці былі гэта публічна вядомыя людзі, палітык адмоўна. Тут гаворка ідзе пра наёмных людзей, дадаў Туск. Часам гэта людзі з крымінальнага свету, гэта тычыцца грамадзян Украіны , Беларусі і Польшчы, паведаміў прэм’ер.
Ён нагадаў пра сітуацыю ва Уроцлаве, дзе была спыненая спроба падпалу завода па вытворчасці фарбаў. Як ён патлумачыў, гэта было замоўлена расійскімі службамі, што «не падлягае сумневу».
Закранаючы дыверсіі ў Літве, ён звярнуў увагу на падпал склада Ikea. Тыя ж затрыманыя там людзі могуць быць датычныя і да спробаў дыверсій, у асноўным падпалаў, у тым ліку і ў Польшчы, растлумачыў ён. Туск удакладніў, што ў цяперашні час праводзіцца не толькі расследаванне, але і дзеянні, накіраваныя на ліквідацыю такога роду пагроз і арышт магчымых іншых злачынцаў.
Ён падкрэсліў, што польская дзяржава дзейнічае па гэтым пытанні, кансультуючыся са сваімі суседзямі і саюзнікамі, і што ён задаволены эфектыўнасцю гэтай працы. Ён нагадаў, што пагроза такіх дзеянняў рэальная не толькі ў Польшчы.
Колькі менавіта грамадзян Беларусі затрымана, Дональд Туск не сказаў.