Зяленскі: «Не варта думаць спадарыні Ціханоўскай пра войскі іншых дзяржаў»

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў словы Святланы Ціханоўскай пра тое, што яна не выключае магчымасці звароту да яго па дапамогу ў вызваленні Беларусі. На думку Зяленскага, перамога Украіны вырашыць беларускае пытанне, як і пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі і Малдовы.

maxresdefault__1__20.jpg

У канцы інтэрв'ю з прэзідэнтам Украіны журналістка Наталля Масяйчук паказала яму фрагмент сваёй размовы з лідаркай беларускіх дэмсілаў, які адбыўся два месяцы таму. Сама Масяйчук адзначала, што менавіта гэтае пытанне лічыць адным з галоўных у інтэрв'ю. Яно гучала наступным чынам:

«Ці бачыце вы такі сцэнар, што, быць можа, надыдзе момант, калі вы звернецеся да Вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзіміра Зяленскага дапамагчы вызваліць Беларусь?».

«Я гэтага не выключаю», — адказала Ціханоўская.

Зяленскі пракаментаваў яе словы наступным чынам:

«На маю думку, як будзе. Сумленна. Украінская перамога паставіць кропку. І я вельмі рады за супольнасць гэтых дзяржаў. Гэта будзе не толькі Беларусь — гэта будзе пытанне неаб'яднанай Малдовы... І пытанне Грузіі. Я ўпэўнены, перамога Украіны дасць магчымасць палітычнаму рашэнню дэмакратыі і вяртанню цэласнасці тых дзяржаў, уключаючы Беларусь, цэласнасць Грузіі і Малдовы. Я ўпэўнены, не варта думаць спадарыні Ціханоўскай пра войскі іншых дзяржаў. Я так думаю».

Нагадаем, што пытанне вызвалення Беларусі сілавым шляхам перыядычна ўзнікае ў палітычнай прасторы. Прынамсі, пра гэта кажуць ваяры беларускага палка Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне. Аднак юрыдычна полк Каліноўскага з’яўляецца падраздзяленнем Узброеных сілаў Украіны.

Глядзіце таксама