
Фота: ФК Нёман
«Магу праз вашу перадачу папрасіць Міністэрства спорту або пракуратуру. Трэба амніставаць людзей. Яны не зрабілі злачынстваў перад беларускім народам.У нас ёсьць праблемы. Хлопцы трэнуюцца, апантаныя, яны нікуды ня зьехалі, хоць былі прапановы», — сказаў Кавалевіч у камэнтары тэлеканалу «Беларусь-5».
Чакаем на рэакцыю пракуратуры.
Нагадаем, вырашаць лёс гульцоў чэмпіянату Беларусі будзе праўладны футбаліст Антон Пуціла.
Камісію стварылі ў Міністэрстве спорту Лукашэнкі, каб яна вызначала, ці можа гулец, які ў 2020 годзе выступіў супраць гвалту, заставацца часткай айчыннага футбола.
Пра стварэнне камісіі стала вядома падчас сумеснага пасяджэння Мінспорта і Беларускай федэрацыі футбола ў канцы студзеня. А крыху пазней з'явілася інфармацыя, што адным з тых, хто будзе вызначаць лёс футбалістаў з «чорнага спісу», стаў паўабаронца мінскага «Дынама» Антон Пуціла.
Пры гэтым Пуціла будзе дапамагаць міністру спорту Сяргею Кавальчуку амніставаць альбо караць футбалістаў. Міністр зрабіў яго сваёй даверанай асобай і даручыў вывучыць «чорны спіс», а пасля падрыхтаваць пералік тых, каго, на яго думку, можна пакінуць у беларускім футболе. Пікантнасці сітуацыі надае тое, што ў спісе «непажаданых» знаходзіцца паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун, з якім Пуціла гуляў разам у «Дынама» напрыканцы 2000-х.
Цяпер Пуціла працягвае рыхтавацца да чэмпіянату Беларусі ў складзе «Дынама», аднак, паводле наяўнай інфармацыі, цеснага кантакту з аднаклубнікамі ў 35-гадовага паўабаронцы няма. Гулец хоць і працуе з усімі, але ў асноўным трымаецца сам па сабе.
Выданне паразмаўляла з некалькімі прадстаўнікамі беларускага футбола і даведалася іх меркаванне пра новыя «абавязкі» Пуцілы.