Эрдаган пагаварыў з Пуціным і заклікаў яго да перамір'я

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган заклікаў расійскага лідэра Уладзіміра Пуціна да спынення агню ва Украіне і паляпшэння гуманітарных умоў для мірных жыхароў.

erdahan_1.jpg

Як паведаміла офіс Эрдагана, прэзідэнты правялі тэлефонную размову ў нядзелю.
На наступным тыдні ў Турцыі павінен прайсці наступны раунд прамых перагавораў паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны. Аднак пра канкрэтны час і месца іх правядзення пакуль не паведамляецца.
Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу выказаў надзею, што гэтая сустрэча прывядзе да пагаднення аб спыненні агню і ўстанаўленні міру.