Яшчэ 70 расійскіх дэпутатаў патрабуюць адстаўкі Пуціна праз шкоду будучыні Расіі

Ліст з патрабаваннем адстаўкі Уладзіміра Пуціна з пасады прэзідэнта падпісалі 70 муніцыпальных дэпутатаў з розных рэгіёнаў Расіі. Зварот падтрымалі дэпутаты з Масквы, Пецярбурга, Самары, Вырыцы, Нара-Фамінска, Колпіна, Самары, Пушкіна, Вялікага Ноўгарада, Варонежа, Выксы, Томска, Яфрэмава і Йошкар-Олы.

Ілюстрацыйнае фота. Yuri Smityuk/TASS

Ілюстрацыйнае фота. Yuri Smityuk/TASS


У петыцыі, аўтарам якой з'яўляецца муніцыпальная дэпутатка з Пецярбурга Ксенія Торстрэм, гаворыцца, што дзеянні прэзідэнта У. У. Пуціна наносяць шкоду будучыні Расіі і яе грамадзянам. Таму муніцыпальныя дэпутаты патрабуюць яго адстаўкі з пасады прэзідэнта РФ.


Гэтая ініцыятыва ўзнікла ў падтрымку дэпутатаў муніцыпальнага ўтварэння «Смальнінскае» ў Санкт-Пецярбургу, якія 7 верасня адправілі зварот у Дзяржаўную думу з патрабаваннем выставіць Пуціну абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе з прычыны вайсковага ўварвання ва Украіну. Яны патрабавалі адхіліць прэзідэнта ад пасады, паколькі вайна, на іх думку, наносіць шкоду бяспецы Расіі. У тэксце звароту дэпутаты ўказалі, што ўварванне выклікала гібель расійскіх вайскоўцаў, нанесла шкоду эканоміцы і грамадзянам, выклікала пашырэнне блоку NATO і мілітарызацыю Украіны за кошт вайсковай дапамогі іншых краін.
На падпісантаў звароту склалі пратаколы аб «дыскрэдытацыі» расійскай арміі і аштрафавалі.