КНДР пагражае вайной Паўднёвай Карэі за запуск паветраных шарыкаў
Паветраныя шарыкі з прапагандысцкімі ўлёткамі былі запушчаныя з памежнага раёну.
Улады КНДР пагражаюць абстраляць яго, паведамляюць інфармагенцтвы.
Ва ўлётках была крытыка паўночнакарэйскага рэжыму, у прыватнасці, гаворка ішла пра невыкананне правоў чалавека і карупцыю ў краіне.
Пхеньян разглядае гэтую акцыю як абвяшчэнне вайны. Інцыдэнт ставіць пад пагрозу перамовы на вышэйшым узроўні паміж краінамі, пра якія было дамоўлена ў пачатку кастрычніка.
Паводле "Еўрарадыё"