Краіны G7 абвясцілі пра столь цэнаў на нафту з Расіі. Чаму гэта добра для Украіны?
Хутка будзе прынятае і абмежаванне цэн на нафтапрадукты расійскага паходжання, адзначылі ў Мінфіне ЗША.
Краіны Вялікай сямёркі (G7) і Аўстралія ўсталявалі столь цэнаў на нафту, што экспартуецца з Расіі па моры, на ўзроўні ў 60 долараў за барэль. Пра гэта паведаміў Мінфін ЗША ўвечары ў пятніцу, 2 снежня.
«G7 разам з Аўстраліяй далучаюцца да ЕС і прымаюць столь у $60 за барэль за нафту з Расіі, якая пастаўляецца па моры», – гаворыцца ў заяве.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што ўзровень лімітавай цаны ўстаноўлены досыць высокім, каб захаваць для Расіі выразны эканамічны стымул працягваць прадаваць нафту на сусветных рынках, а значыць, «захавае стабільнасць паставак энерганосьбітаў у свеце».
«Кошт у $60 усталяваны на ўзроўні, які гістарычна склаўся для Расіі — ён вышэйшы за сабекошт вытворчасці і супастаўны з коштамі, па якіх Расія прадавала нафту да вайны ва Украіне», — гаворыцца ў дакуменце.
У заяве краіны G7 нагадваюць, што «на наступным тыдні Кааліцыя па пытаннях максімальнай цаны (G7, ЕС і Аўстралія. – Рэд.) увядзе забарону на шырокі спектр паслуг, у тым ліку марское страхаванне і гандлёвае фінансаванне, звязаных з марскімі перавозкамі сырой нафты расійскага паходжання, за выключэннем тых выпадкаў, калі пакупнікі будуць набываць нафту па кошце $60 ці менш за $60 за барэль».
Украінскі палітолаг і блогер Алег Панамарпісаў пра столь цэнаў на расійскую нафту ў 60 долараў, што гэта было б для Украіны больш-менш някепска, а ніжэй за 60 — наогул перамога:
— Такім чынам, ЕС узгадніў лічбу столі цэны на нафту для Расіі — 60 долараў за бочку. Як я і пісаў тыдзень таму, — усё, што было б вышэй 60, — “зрада”, усё, што ніжэй, — “перемога”. Таму сышліся пасярэдзіне.
Але ўсё роўна — нават для таго, каб сысціся пасярэдзіне, краіны Балтыі і Польшча нездарма патрабавалі немагчымага (30 долараў). Толькі так яны зламалі танкерныя лобі (Грэцыя, Мальта, Кіпр). Ну і Злучаныя Штаты былі не супраць 60 ці не з самага пачатку.
Крыху інфармацыі, адзначыў Панамар: сабекошт расійскай нафты — прыкладна 20-30 долараў (у залежнасці ад аб'екта). Бюджэт РФ складзены пры разліку 44 долары за бочку. Усё, што вышэй, ідзе ў Стабфонд. Зразумела, што палякі не маглі выціснуць 30... А ЗША ад пачатку былі згодныя на 60...
Паводле www.ponomaroleg.com, korrespondent.net