«Ніхто не павінен быў выжыць»: экс-камандзір «Азова» пра забітых у Аленаўцы палонных

Расійскія вайскоўцы планавалі забіць усіх украінскіх палонных падчас тэракту ў Аленаўцы. Стала вядома, што некалькі пацярпелых палонных «азоўцаў» загінулі па дарозе ў бальніцу.

b07c775c71d7e78592264d36513777c4.png

Экс-камандзір палка «Азоў» Дзяніс Жорын сказаў: тое, што ў выніку злачынства расіян хтосьці выжыў — цуд. Верагодней за ўсё, там усе павінны былі загінуць. Такое меркаванне ён выказаў у эфіры ўкраінскага "24 канала".

«Гэта цуд. Я так разумею, што там ніхто не павінен быў выжыць. Але гэта сведчыць пра чарговую дурноту выканаўцаў у Расіі, якія не змаглі нармальна выканаць задачу», — лічыць Дзяніс Жорын.

«Мы ведаем дакладна, што загінулых больш, чым было ў першым апублікаваным [расіянамі] спісе. Таксама можам сцвярджаць, што першачарговы спіс па меншай меры часткова некарэктны. Але поўны спіс на гэты момант мы да гэтага часу атрымаць не можам», — адзначыў экс-камандзір «Азова».

Параненыя вайскоўцы, паводле яго інфармацыі, знаходзяцца ў шпіталі ў Данецку, дзе атрымліваюць мінімальную медыцынскую дапамогу.

«Пра стан параненых амаль нічога невядома. Выключна з відэаматэрыялаў і такой вельмі кароткай камунікацыі па іншых лініях, якая ў нас ёсць, ведаем, што медыцынская дапамога базавая мінімальная там аказваецца, каб яны зараз проста ад ран не загінулі», — сказаў ён.


Нагадаем, як пісаў НЧ, Міністэрства абароны Украіны 2 жніўня заявіла, што няма падстаў давяраць апублікаваным расіянамі спісам загінулых і параненых украінскіх палонных у Аленаўцы Данецкай вобласці.

Паводле www.unian.net