Польшча. Бізнэс спусташае Мазуры

Адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў Польшчы — азёрны край Мазуры — паволі ператвараецца ў шахцёрскі рэгіён з усімі негатыўнымі для такой з’явы наступствамі. Найбольш небяспечнай з’явай з’яўляецца драпежніцкая эксплуатацыя запаўняльнікаў бетону, піша “Nasz Dziennik”.



5ec340bc_9042_4261_9524_e0797be8991d.jpg

На думку аўтараў адкрытага ліста, адрасаванага маршалку Варміньска-Мазурскага ваяводства, рэгіён цалкам аддадзены на здабычу кампаній, якія яго спусташаюць. Улады ваяводства выдалі да гэтага часу каля 500 дазволаў на эксплуатацыю запаўняльнікаў бетону, піша выданне.

Мясцовы дэпутат апазіцыйнай партыі “Права і Справядлівасць” Ежы Шміт сцвярджае, што такіх шахтаў на Мазурах значна больш. Ён падкрэслівае, што апрача легальных шахтаў, шэраг такіх аб’ектаў працуе па-за законам. “Гэта адбываецца пры маўклівай згодзе мясцовых уладаў”, — кажа Шміт.

radyjo.net