Украіна адмаўляе абвінавачанні ў абстрэлах тэрыторыі Расіі
Украіна не вядзе абстрэлы тэрыторыі ДНР і ЛНР і Расіі, заявіў кіраўнік СНБА Украіны Аляксей Данілаў у панядзелак, 21 лютага, каментуючы заяву ФСБ РФ пра знішчэнне снарадам памежнага пункта на тэрыторыі Расіі, паведамляе korrespondent.net.
Украіна не вядзе абстрэлы тэрыторыі ДНР і ЛНР і Расіі, заявіў кіраўнік СНБА Украіны Аляксей Данілаў у панядзелак, 21 лютага, каментуючы заяву ФСБ РФ пра знішчэнне снарадам памежнага пункта на тэрыторыі Расіі.
ФСБ Расіі сёння, 21 лютага, заявіла, што снарад трапіў у месца нясення службы памежнікаў у Растоўскай вобласці.
"Вядома, гэта іх заданне, якое яны паставілі сабе даўно, але нашы вайскоўцы могуць адказваць, весці агонь у адказ толькі ў выпадку, калі ёсць пагроза жыццю нашым вайскоўцам. Мы не вядзем гэтыя абстрэлы, мы да іх не маем ніякага дачынення. Мы папярэджвалі і цяпер папярэджваем, што яны могуць фантазаваць колькі заўгодна, яны могуць рабіць што заўгодна, і мы да гэтага гатовыя, больш за тое, да гэтага гатовы свет. Жаданне РФ справакаваць нас на актыўныя дзеянні не спраўдзіцца", — заявіў Данілаў.
Кіраўнік СНБА заявіў, што Украіна не можа весці ваенных дзеянняў супраць жыхароў непрызнаных ДНР і ЛНР.
"Наша заданне вельмі простае: мірным шляхам вярнуць часова акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Мы не можам весці ваенных дзеянняў супраць часткі нашага насельніцтва. Мы імкнёмся, каб дыпламатычным шляхам вырашыць усе пытанні", — заявіў Данілаў.
Раней у Расіі заявілі, што на іх тэрыторыю прыляцела некалькіх снарадаў. Пры гэтым не ўдакладнялася, хто здзяйсняў абстрэлы і якой зброяй.