Варшава. Тэатр зачынілі, але трупа ладзіць спектаклі на плошчы (фота)
Кампанія «Gelamco» зачыніла будынак, у якім месціцца Габрэйскі тэатр у Варшаве. Таму ўчорашні спектакль «Скрыпач на даху» не адбыўся. Аднак акторы выйшлі да публікі на Гжыбоўскую плошчу і спявалі песні з мюзікла.

У знак пашаны для вернай публікі акторы іграюць спектаклі на вуліцы.

"Гэта кампенсацыя для публікі" — кажа Дарота Флінкэр (Dorota Flinker) з Габрэйскага тэатру. Акторы цягам некалькіх бліжэйшых дзён плануюць іграць мюзікл на плошчы ля тэатра.

Уладальнік будынку кампанія „Gelamco” кажа, што будынак не адпавядае асноўным нормам пажарнай бяспекі. Гарадскія ўлады склікалі спецыяльную камісію, якая павінна распачаць перамовы з уласнікам.

ФОТА: PAP/Paweł Supernak