Хронікі рэпрэсій. Палітвязні Мікіта Емяльянаў і Сяргей Раманаў баяцца паўтарыць у калоніі лёс Вітольда Ашурка
З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі 15 снежня.
![_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Трывожныя паведамленні паступаюць з папраўчай колоніі N11 у Ваўкавыску, дзе знаходзяцца палітвязні Мікіта Емяльянаў (6 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргей Раманаў
(20 гадоў
пазбаўлення волі).
Паведамляецца, што з боку адміністрацыі
на анархістаў аказваецца вялікі ціск — іх рэгулярна змяшчаюць у ШЫЗА ці ПКТ.
Акрамя таго, з дазволу адміністрацыі адбываюцца правакацыі, якія пагражаюць
жыццю і здароўю вязняў. Лісты да іх з важнай інфармацыяй не прапускаюць нават
ад сваякоў.
Сяргей і Мікіта вымушаны шукаць шляхі для таго, каб
застрахаваць сваё жыццё. Яны асцерагаюцца, што іх напаткае трагічны лёс Вітольда
Ашурка, які закінуў пры невысветленых абставінах у шклоўскай калоніі.
![photo_2022_12_15_22_49_04.jpg photo_2022_12_15_22_49_04.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_15_22_49_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд па
справе за «агентурную дзейнасць» у Беларусі на карысць Украіны. Судзілі
ўкраінцаў Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка за тое, што, паводле версіі
абвінавачвання, яны збіралі дадзеныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па
заданні Службы бяспекі Украіны.
![photo_2022_12_15_16_21_23.jpg photo_2022_12_15_16_21_23.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_15_16_21_23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Згодна версіі абвінавачвання, па заданні СБУ яны збіралі звесткі з 2018 года. З імі
быў затрыманы таксама Ігар Дзірко, але замест судовага пераследу яго выслалі з
Беларусі.
Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў
калоніі, а Дзмітрыю — пяць.
![На Уладзіміра Булаўскага завялі крымінальную справу На віцебскага арт-менеджара, магчыма, завялі крымінальную справу](/img/v1/images/bulavskij.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
29 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Мінска за ўдзел у адной акцыі
пратэсту ў 2020 годзе асудзілі Віктара і Ірыну Арэхавых. Мужа і жонку асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях,
якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.
Віктар знаходзіўся да суда пад вартай, а Ірына — пад
закладам у 8000 рублёў. На судзе віну яны прызналі часткова. З матэрыялаў
справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона Віктара. Ён на судзе
распавёў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што
адбываецца. Паводле Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фотаздымак на
праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны
сфатаграфаваліся, ім не належаць.
![Супраць палітвязняў, асуджаных па справе Аўтуховіча, распачаты новыя крымінальныя справы Супраць Уладзіміра Гундара і Паўла Рэзановіча распачаты новыя крымінальныя справы](/img/v1/images/photo_2022_12_15_17_36_36.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасці таго дня,
бо не памятае прычыны іх даўнасці. Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той
дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.
У выніку суддзя Таццяна Шоцік прызначыла па два гады «хатняй
хіміі» кожнаму. Віктара вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Грошы заклада за
Ірыну вернуць залогадавальніку.
![Затрымалі Надзею Астапчук Затрымалі вядомую спартсменку Надзею Астапчук](/img/v1/images/5e79d52a01497b3c8462869c656dd0e0.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Кастрычніцкім судзе Мінска вынесены прысуд
палітзняволенаму Мікіту Саідаву, абвінавачанаму ў
арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1
арт. 342 КК) а таксама па ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў
і псіхатропных рэчываў).
Суддзя Іна Сівец прызнала Саідава вінаватым і прысудзіла абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на на два з паловай гады.
Вядома, што паводле абвінавачвання Мікіта прымаў актыўны удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Ягоная нібыта датычнасць да незаконнага абароту наркатычных сродкаў, аніяк не паўплывала на прысуд.
![Кашмараць «хатніх хімікаў» Сілавікі пачалі кашмарыць асуджаных да «хатняй хіміі», бо ў іх «рэжым занадта мяккі»](/img/v1/images/_belarus_minsk_svjata_kantrol_videanaziranne_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Былога ўдзельніка «Дома-2» 33-гадовага Давіда Анташвілі будуць судзіць на наступным тыдні. Яго затрымалі 26 кастрычніка ў Мінску. У «пакаяльным» відэа ён казаў, што здымаўся ў шоу «Дом-2» у 2017 годзе, а пасля выбараў браў удзел у пратэстах на вуліцах Мінска. Цяпер яго абвінавачваюць паводле арт. 342 КК.
Суд над Давідам адбудзецца 22 снежня ў судзе Цэнтральнага
раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Шчэрба.
![Журналісту-расследавальніку Дзянісу Івашыну прызначылі дату апеляцыі Журналісту-расследавальніку НЧ Дзянісу Івашыну прызначылі дату апеляцыі](/img/v1/images/dzjanis_ivaszyn_4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Чарговая аблава, цяпер у Жлобіне: затрымалі не менш за пяць чалавек. Вядома, што затрыманых завуць Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў. Прынамсі, частка з іх, мяркуючы па ўсім, знаёмыя між сабой. Сілавікі абвінавачваюць людзей у тым, што яны ўдзельнічалі ў пратэстах у Жлобіне ў жніўні 2020 года.
![«Суд працягваўся 1,5-2 хвіліны» — затрыманы пасля Маршу на «Дзяды» прыгадвае, як гэта было «Суд працягваўся 1,5-2 хвіліны» — затрыманы пасля Маршу на «Дзяды» прыгадвае, як гэта было](/img/v1/images/fota_aleny_ljaszkevicz__10__logo_2_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
19-гадовы палітвязень Віталь Прохараў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю. На той момант 17-гадовага хлопца асудзілі да двух гадоў калоніі за тое, што ён нібыта кінуў камень у аўтазак. Пасля затрымання Віталя моцна збілі — над ім здзекваліся дзве гадзіны, у хлопца была ўся спіна ў слядах ад дубінак, падбітае вока, шышкі на галаве, гематомы па ўсім целе, ён кульгаў на абедзве нагі.