Мікола Дзядок ужо месяц знаходзіцца ў ШІЗА

На палітвязня працягваюць ціснуць у гродзенскай турме.

Палітвязень Мікола Дзядок. Фота: facebook.com/happymikola

Палітвязень Мікола Дзядок. Фота: facebook.com/happymikola


Палітзняволены актывіст анархісцкага руху і журналіст «Новага Часу» Мікола Дзядок з 3 жніўня знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Адміністрацыя гродзенскай турмы працягвае аказваць ціск на вязня: перад гэтым, у канцы ліпеня, яго ўжо змяшчалі на тыдзень у ШІЗА.
Гэтым разам, як піша Мікола, прычынай сталі «парушэнне формы адзення і адмова ад правядзення дакладвання».

«У 6-30 раніцы, калі я снедаў, зайшлі ў маю камеру. Супрацоўнік запатрабаваў стаць тварам да сцяны ў паставу для ператрусу (на расцяжку) і прадставіцца (сцяне).

Потым пачалося: чаму не ў час прадставіўся, чаму ў майцы, чаму басанож і г.д. "Занадта вы тут вольна сябе адчуваеце".

Сыходзячы, сказаў кантралёру скласці акт парушэння формы адзення і адмовы ад правядзення дакладвання. З 16 камер ён не зайшоў ні да каго, толькі да мяне».
Мікола кажа, што ў турме працягваюцца спробы стварыць яму негатыўны эмацыйны фон і «проста сапсаваць настрой». Але, нягледзячы на гэта, ён не губляе спакою і пачуцця гумару, перадае прывітанні сябрам і неабыякавым людзям, якія павіншавалі яго з Днём народзінаў.

Падтрымаць палітвязня можна лістом на гэты адрас: 220023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1.
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: