«Не прызнаем лічбы ЦВК». Работнікі «Гроднаэнерга» звярнуліся да ўладаў горада

Работнікі трох філіялаў «Гроднаэнерга» звярнуліся да гарадскіх уладаў і выказалі салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў. Гэта «Электрасеткі», ЦЭЦ — 2, прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага ўпраўлення (ПСДТУ). Зварот падпісалі 668 работнікаў. Усяго ў філіялах працуе каля 1 000 чалавек, паведамляе hrodna.life.

marsh_22_avgusta_1_1024x766.jpg


У звароце работнікі «Гроднаэнерга» выражаюць занепакоенасць сітуацыяй, якая складваецца ў краіне пасля 9 жніўня, і заяўляюць, што не прызнаюць афіцыйныя лічбы, агучаныя ЦВК.
Яны адзначаюць, што не могуць далучыцца да забастоўкі, таму такім чынам выражаюць свае патрабаванні да кіраўніцтва горада і обласці, выказваюць салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў.
Энергетыкі патрабуюць:

  • правядзення паўторных сумленных і адкрытых выбараў прэзідэнта,
  • спыненне ўжывання сілы, зброі з боку работнікаў МУС у дачыненні да мірнага насельніцтва, а таксама незаконных затрыманняў і арыштаў,
  • пакаранне вінаватых у незаконных затрыманнях грамадзян і прыченні ім фізічнай і псіхалагічнай шкоды,
  • вызваленне ўсіх незаконна затрыманных,
  • вызваленне палітвязняў.


grodnojenergo.jpg


Ліст 21 жніўня адрасавалі старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктару Краўцову (з 22 жніўня старшынёй стаў Уладзімір Каранік, былы міністр аховы здароўя Беларусі), старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыславу Гою і генеральнаму дырэктару РУП «Гроднаэнерга» Уладзіміру Шатэрніку. Адказу на зварот работнікі па стане на 24 жніўня яшчэ не атрымалі.